5 верасня пройдзе супольная акцыя беларускіх і ўкраінскіх фанатаў «Мы з табой адной крыві» па здачы крыві для пацярпелых ва ўкраінскім-расійскім канфлікце.

Калі: 5 верасня, пачатак у 9.30.

Адрас: Агіенка, 5 (Огієнка, 5)

Абавязковыя ўмовы: 18 гадоў (мець з сабой пашпарт)

Каму супрацьпаказана здаваць кроў:

- людзям, якія маюць хранічныя сардэчныя, лёгачныя, вострыя інфекцыйныя хваробы;
- пранцы, СНІД;
- праблемы з ныркамі. Менш за год прайшло пасля аперацый або страсення мазгоў.

У дзень перад здачай крыві забараняецца есці тлустую ежу або малочныя прадукты. За дзень да здачы не ўжываць алкаголь і не паліць.

Той, хто здаў кроў, атрымае даведку і зможа ўзяць сабе дадатковы выхадны або адгул на працы, шклянку соку і талон на харчаванне ў сталовай бальніцы на 17 грн. 80 кап.

Усе ахвотныя паўдзельнічаць у акцыі, звяртайцеся па тэлефоне 0631313612 або пішыце ў асабістыя паведамленні.

Мы будзем фармаваць віртуальную чаргу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0