Delfi.lt

Delfi.lt

У Літве і яшчэ ў пяці краінах Усходняй Еўропы ў аўторак афіцыйна пачалі дзейнічаць штабы НАТА.

«Мы пацвярджаем, што сёння НАТА афіцыйна актывавала адзінкі інтэгравання сіл у Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі», — паведаміла прэс-сакратар міністэрства абароны Літвы Аста Галдыкайце.

Афіцыйнае адкрыццё штабоў намечана ў чацвер, так, у Вільні, пройдзе ўрачыстая цырымонія, у якой прыме ўдзел генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

У кожным з шасці штабоў будуць працаваць каля 40 афіцэраў. Гэтыя структуры камандавання НАТА створаны, каб лепш падрыхтавацца да прыняцця сіл асабліва хуткага рэагавання НАТА і каардынацыі міжнародных вучэнняў.

Штаб у Вільні ўзначаліць палкоўнік узброеных сіл Даніі Якаб Согард Ларсен, у ім будуць працаваць афіцэры больш чым з дзесяці краін НАТА, больш за ўсё прадстаўнікоў дэлегавалі Германія, Канада і Польшча. Плануецца, што афіцэры прыбудуць да канца года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?