Фота Улада Швядовіча.

Фота Улада Швядовіча.

Цэнтрвыбаркам Беларусі размясціў папярэднія звесткі аб вызначэнні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, паведамляе БелТА.

Так, колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1 753 380.

Па выніках праверак лік дакладных подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча нібыта склаў 139 877, Віктара Цярэшчанкі — 6 699, Мікалая Улаховіча — 149 819. Таццяна Караткевіч сабрала 105 278 дакладных подпісаў.

З 22 жніўня па 5 верасня ідзе падача ў Цэнтральную камісію дакументаў для рэгістрацыі.

Варта адзначыць, што пікетаў па зборы подпісаў за Гайдукевіча ніхто не бачыў, а за Улаховіча бачылі адзін на ўсю краіну. Пікетаў па зборы за Караткевіч было некалькі дзясяткаў. Прыкладна столькі ж было пікетаў за Цярэшчанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?