Місія Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе на ўсходзе Украіны заявіла пра страту свайго беспілотнага лятальнага апарата.

Паводле афіцыйнай справаздачы місіі, сувязь з беспілотнікам была страчаная падчас палёту над кантраляваным «ДНР» населеным пунктам Сонцава. Усталяваць сувязь з апаратам не ўдалося, і, паводле ацэнкі АБСЕ, паліва ў беспілотніка павінна было ўжо скончыцца. «Паводле афіцыйных працэдур, апарат быў абвешчаны страчаным», — гаворыцца ў справаздачы.

Супрацоўнікі спецыяльнай маніторынгавай місіі адправіліся да месца меркаванага падзення беспілотніка, аднак іх спынілі ўзброеныя прыхільнікі «ДНР», якія адмовіліся прапусціць назіральнікаў.

«Тым не менш, на месцы меркаванага крушэння місія ўбачыла згарэлыя абломкі», — заявілі ў АБСЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?