На думку кіраўніка і стваральніка інвестыцыйнага фонду, які спецыялізуецца на нафце Andurand Capital П'ера Андзюрана, у бліжэйшы час цана на нафту маркі WTI можа апусціцца ніжэй за ўзровень $30 за бараль. Андзюран стаў вядомы ў 2008 годзе, калі паспяхова прадказаў хуткі рост нафтавых коштаў і наступны за гэтым абвал нафтавых каціровак.

На думку інвестара, нафтавыя цэны будуць вагацца ў калідоры $25—$50 за бараль. «Я чакаю дыяпазон для WTI ў $25—$50 на працягу бліжэйшых двух гадоў», - прыводзіць словы Андюрана газета The Financial Times.

У 2008 годзе цэны на нафту маркі Brent дасягнулі гістарычнага максімуму — $ 143,95 за бараль. Аднак з пачаткам сусветнага фінансавага крызісу пачаўся абвал нафтавых каціровак і ў снежні таго ж года бараль Brent каштаваў ужо $33,73 даляра.

У аўторак, 1 верасня, ф'ючарсы на нафту маркі Brent з пастаўкамі патаннелі больш, чым на 8% і апусціліся ў кошце ніжэй за $50 за бараль, нягледзячы на тое, што ў панядзелак цана на іх вырасла на 10% і таргі завяршыліся на ўзроўні $ 54,15 за бараль. Па дадзеных на 01:00 2 верасня, бараль нафты гэтай маркі таргаваўся на ўзроўні $ 48,66. Нафта маркі WTI ў гэты ж час каштавала $ 44,14 за бараль.

Апытаныя Bloomberg эканамісты прадказалі, што падзенне коштаў да $ 22,50/бар. выкліча крах расійскай фінансавай сістэмы. Яны таксама палічылі, што па выніках 2015 ВУП Расіі ўпадзе на 3,7% (у ліпені яны чакалі меншага зніжэння - на 3,5%), а ў 2016 годзе эканоміка падрасце на 0,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?