На Данбасе ўчора практычна цалкам захоўваўся рэжым цішыні.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр штаба Антытэрарыстычнай аперацыі на сваёй старонцы ў Facebook.

З 18:00 і да паўночы баевікі адзін раз адкрывалі бязладны агонь па пазіцыях ўкраінскіх войскаў.

«Так, каля 23-й гадзіны наш апорны пункт у раёне пасёлка Крымскае, што на Луганшчыне, злачынцы абстралялі са стралковай зброі», — гаворыцца ў паведамленні.

Усяго на працягу 1 верасня баевікі 5 разоў парушалі перамір'е.

2 верасня з паўночы і да 6 раніцы таксама зафіксаваны 1 выпадак ужыцця зброі тэрарыстамі. У 00:30 з боку населенага пункта Жабяча па ўкраінскіх пазіцыях у Вопытным злачынцы білі з гранатамёта.

«У цэлым жа, ноч з 1 на 2 верасня ўздоўж усёй лініі размежавання прайшла спакойна», — адзначылі ў штабе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0