Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 28 жніўня ўнёс у Дзярждуму законапраект, які прадугледжвае пераход на гандаль за мясцовыя валюты ў СНД.

Праект федэральнага закона носіць назву: «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі інтэграванага валютнага рынку дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў».

Мяркуецца стварэнне адзінага фінансавага рынку паміж Расіяй, Беларуссю, Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам і іншымі краінамі, паведамляецца на сайце прэзідэнта РФ.

Пагадненнем прадугледжваецца прамы допуск банкаў — рэзідэнтаў бакоў на ўнутраныя валютныя рынкі адзін аднаго для правядзення міжбанкаўскіх канверсійных аперацый на ўмовах не менш спрыяльных, за тыя, што прадастаўлены нацыянальным камерцыйным банкам.

У выніку будуць створаны ўмовы, пры якіх максімальнае развіццё атрымаюць рынкі нацыянальных валют, паўстануць перадумовы для правядзення ўзгодненай валютнай палітыкі, накіраванай таксама на дасягненне агульнай макраэканамічнай стабільнасці ў рэгіёне.

Ратыфікацыя і наступная рэалізацыя Пагаднення павінны спрыяць актывізацыі і далейшаму развіццю эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама паглыбленню інтэграцыйных працэсаў у СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?