Зямляне па абодва берагі Атлантычнага акіяну змогуць назіраць поўнае зацьменне месяца падчас таго, як месяц будзе найбліжэй да Зямлі уночы 28 верасня, паведамляе NASA.

Месяц будзе бачны з Зямлі на 14% большым за звычайныя памеры і на траціну больш яскравым («Супермесяц»). Там, дзе Месяц цалкам трапіць у цень Зямлі, ён набудзе чырвонае адценне («крывавы Месяц»).

Па беларускім часе частковае зацьменне пачнецца каля 4:07 ночы. Месяц цалкам схаваецца ў ценю Зямлі і стане «крывавым» у 5:11. У 6:23 Месяц пачне выходзіць з ценю. Каля 7 раніцы можна будзе назіраць ужо толькі частковае зацьменне (якраз у гэты час узыдзе Сонца), ды ў 7:27 Месяц схаваецца за небакраем.

З добрай паловы свету можна чакаць захапляльных фота «крывавага Супермесяца» — такая камбінацыя блізкай адлегласці Месяца да Зямлі і поўнага зацьмення здараецца рэдка. Апошні раз «крывавы Супермесяц» назіраўся аж у 1982 годзе (а агулам за XX стагоддзе толькі пяць раз), наступны будзе бачны ў 2033-м.

Дарэчы, з Месяца зацьменне выглядае так.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?