Сяргей Навумчык, фота з facebook.com.

Сяргей Навумчык, фота з facebook.com.

У мінулым дэпутат Вярхоўнага Савета, журналіст радыё «Свабода» Сяргей Навумчык напісаў у фэйсбуку, што разглядае магчымасць прыезду ў Беларусь на прэзэнтацыю новай уласнай кнігі «Дзевяноста пяты».

«Я вырашыў рызыкнуць і збіраўся прыехаць (ёсць людзі, якія могуць гэта пацвердзіць). Збіраўся, хаця гэта звязана з цэлым комплексам праблем, якія не залежаць ад мяне, і да таго ж некаторыя блізкія (найперш маці) былі рэзка супраць гэтага», — піша Сяргей Навумчык.

Аднак ён сутыкнуўся з бюракратычнымі перашкодамі, каб памяняць за мяжой пратэрмінаваны пашпарт грамадзяніна Беларусі патрэбны вельмі вялікі спіс даведак, а тэрмін выдачы аж да чатырох месяцаў.

Частка патрэбнага для афармлення пастаянна жыхарства за межамі Беларусі.

Частка патрэбнага для афармлення пастаянна жыхарства за межамі Беларусі.

У каментарах спадару Навумчыку прапанавалі ехаць у Беларусь з пратэрмінаваным пашпартам. Маўляў, памежнікі ў любым выпадку абавязаныя пусціць грамадзяніна Беларусі ў Беларусь. Так, напрыклад, вяртаўся ў Беларусь з Нарвегіі выдатны паэт Славамір Адамовіч.

«Канечне, памежнікі павінны ўпусціць з пратэрмінаваным пашпартам. Калі пашпарт, напрыклад, згублены, то консульствам выдаецца даведка на вяртанне», — напісаў былы супрацоўнік беларускага МЗС Валер Кавалеўскі.

У прэс-службе Памежнага камітэта «НН» паведамілі, што яны прапускаюць грамадзян Беларусі з пратэрмінаванымі пашпартамі на тэрыторыю краіны. Аднак такога чалавека можа чакаць адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе папярэджання ці штрафа.

Сяргей Навумчык разам з Зянонам Пазняком з прычыны бяспекі выехалі з Беларусі ў 1996 годзе. У жніўня 1996-га яны атрымалі палітычны прытулак у ЗША. Пасля гэтага ні Навумчык, ні Пазняк Беларусь больш не наведвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?