Беларусь разлічваецца за нафту ў асноўным у расійскіх рублях, пры гэтым улічваецца бягучы курс долара, паведаміў сёння намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Віталь Паўлаў на прэс-канферэнцыі да Дня нафтавіка.

«Мы працуем у тых умовах, якія на гэты момант ёсць. Нафта ў прынцыпе аплачваецца ў расійскіх рублях, як і некаторыя віды сыравіны, напрыклад, што купляюцца для Беларускага газаперапрацоўчага завода, але на гэты момант мы прывязаны да курса долара», — адзначыў Віталь Паўлаў.

Адказваючы на пытанне аб наступствах дэвальвацыі расійскага рубля для беларускай нафтаперапрацоўкі, намеснік старшыні «Белнафтахіма» падкрэсліў: «Зразумела, яна негатыўна паўплывала на работу нашых прадпрыемстваў. Але сказаць, колькі канкрэтна страціла нафтаперапрацоўка з-за курсавых розніц, складана». 

Згодна з індыкатыўным балансам паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2015 год, Расія павінна паставіць у Беларусь 23 млн т нафты. У сваю чаргу Беларусь павінна паставіць у Расію 1,8 млн т аўтамабільных бензінаў. Што датычыцца 2016 года, то Беларусь і Расія ўзгаднілі пастаўкі нафты ў аб'ёме 24 млн т, увесь аб'ём нафты плануецца паставіць трубаправодным транспартам, Беларусь павінна будзе адправіць у Расію 1 млн т аўтамабільных бензінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?