Пад Наварасійскам праходзяць сумесныя вучэнні вайскоўцах трох краін «Славянскае братэрства-2015».

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ, на працягу трох дзён, з 2 па 5 верасня, на ваенным палігоне «Раеўскі» пад Наварасійскам (Расійская Федэрацыя) пройдзе сумеснае расійска-беларуска-сербскае тактычнае вучэнне. Ад Рэспублікі Беларусь прымуць удзел дзве мабільныя роты 317-га асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, усяго каля 200 вайскоўцаў і больш за 20 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Пры гэтым, камандуючы ПДВ Расеі генерал-палкоўнік Уладзімір Шаманаў паведаміў, што на сумесных вучэннях будзе праводзіцца адпрацоўка метадаў прадухілення масавых беспарадкаў па сцэнары «майдана».

Цікава, што вучэнні «Славянскае братэрства» праходзяць на фоне шматнацыянальных ваенных вучэнняў «Sea Breeze-2015» пры ўдзеле нд Украіны, краін НАТА і краін-партнёраў.

Яны пачаліся 31 жніўня ў Адэскай і Мікалаеўскай абласцях Украіны, а таксама ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора, і працягнуцца да 12 верасня. Мэта вучэнняў — «адпрацоўка аперацыі па забеспячэнні бяспекі ў крызісным рэгіёне». У гэтым годзе вучэнні Sea Breeze, стануць самымі маштабнымі за ўсю гісторыю. У іх возьмуць удзел да 2500 ваеннаслужачых з розных краін — ЗША, Украіны, Балгарыі, Германіі, Грэцыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Румыніі, Швецыі, Турцыі і Малдовы. Прычым амаль траціну вайскоўцаў складуць амерыканцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?