Кіраўнікоў Рагачоўскага і Чашніцкага раённых выканкамаў падазраюць у карупцыі. Службовыя асобы затрыманыя. Іх дзеянні кваліфікаваныя як злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі службовай асобай, якая займае адказную пасаду (ч. 3 арт. 424 КК).

СК расследуе крымінальныя справы аб карупцыйных злачынствах, заведзеныя ў дачыненні да старшыняў Рагачоўскага і Чашніцкага раённых выканаўчых камітэтаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Следства выявіла, што старшыня Чашніцкага раённага выканкама з ліпеня 2011 года ў май 2015 года з карыслівых меркаванняў злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі. Ён даваў указанні кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый Чашніцкага раёна, каб тыя аддавалі яму і членам яго сям'і грошы і іншыя каштоўнасці, а таксама аказвалі паслуг бясплатна.

Кіраўнік Рагачоўскага раённага выканкама займаў у 2010-2013 гадах пасаду першага намесніка — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта. Ён вырашыў зэканоміць на будаўніцтве сваёй хаты і даваў указанні кіраўнікам прадпрыемстваў раёна аб перадачы яму па заніжаных цэнах таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, аб аказанні і прадастаўленні паслуг без поўнай аплаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?