Размяшчэнне замежных ваенных баз на тэрыторыі Беларусі нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны, заявіла БелаПАН прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч.

«Такія базы зробяць Беларусь мішэнню і з'яўляюцца пагрозай для нашай нацыянальнай бяспекі, — заявіла яна. — Улічваючы канфлікт ва Украіне, безадказна нарошчваць узбраенні іншай краіны на нашай тэрыторыі і ў цэлым у рэгіёне, бо гэтая «стрэльба» можа стрэліць у любы момант. Мы павінны зрабіць усё, каб рэалізаваць артыкул нашай Канстытуцыі і быць нейтральнай еўрапейскай краінай. Гэта залог міру».

Пытанне аб накіраванні прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну прапановы аб падпісанні пагаднення з Беларуссю аб расійскай авіяцыйнай базе на яе тэрыторыі ўнесенае ў парадак дня сённяшняга пасяджэння расійскага ўрада. Як паведамляе сайт расійскага кабінета міністраў, пагадненне «будзе садзейнічаць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнню Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь». «Акрамя таго, палажэнні пагаднення доўгатэрмінова замацуюць расійскую ваенную прысутнасць у рэгіёне і будуць садзейнічаць умацаванню яго бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?