Мінскае «Дынама» атрымала першую перамогу ў сезоне 2015/2016 Кантынентальнай хакейнай лігі.
Сёння «Дынама» ў Хельсінкі перамагло «Ёкерыт» з лікам 1:0. На 55-й хвіліне шайбу закінуў Раян Веске.
Перад гэтым мінскі клуб пацярпеў тры паразы ў трох матчах.
Наступныя дзве гульні «Дынама» правядзе ў Мінску: 8 верасня з «Трактарам» і 10-га з «Нафтахімікам»
0
0
0
0
0
0