Кітай адзначае 70-годдзе перамогі над Японіяй, што азначае канец Другой сусветнай вайны, грандыёзным парадам ў цэнтры Пекіна.

Адкрываючы парад, кіраўнік КНР Сі Цзіньпін абвясціў у сваёй прамове, што Кітай скароціць колькасць сваіх узброеных сілаў на 300 тысяч чалавек.

Народна-вызваленчая армія Кітая лічыцца самай вялікай арміяй у свеце: яе асабісты склад перавышае два мільёны вайскоўцаў.

«Вопыт вайны прымушае людзей яшчэ больш шанаваць мір. Нягледзячы на тое, як будуць развівацца падзеі, Кітай ніколі не будзе імкнуцца да панавання, Кітай ніколі не будзе імкнуцца да пашырэння і ніколі не прымусіць іншых перажываць трагедыі, якія перанёс ён», — цытуе словы лідара Кітая агенцтва Асашыэйтэд Прэс.

Большасць заходніх лідараў устрымаліся ад наведвання ўрачыстых мерапрыемстваў у Кітаі, аднак у Пекін прыехаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Казахстана Назарбаеў.

Кітайскія ўлады сур'ёзна падрыхтаваліся да падзеі — на час параду спынены рух транспарту па цэнтральных вуліцах кітайскай сталіцы, жыхарам цэнтральных раёнаў загадана не выходзіць з кватэр, некаторым нават забаронена глядзець у вокны.

Па ўсёй краіне тэлеканалах забаронена паказваць забаўляльныя шоу на працягу пяці дзён.

У парадзе ўдзельнічаюць 12 тысяч вайскоўцаў і 500 адзінак тэхнікі.

У Кітаі сцвярджаюць, што мэта мерапрыемстваў — ушанаванне велізарных ахвяр, прынесеных грамадзянамі краіны падчас вайны. Аднак на Захадзе парад ўжо назвалі дэманстрацыяй сілы Народнай арміі Кітая ў перыяд, калі Пекін зноў прад'яўляе свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Еўрапейскія лідары на парадзе не прысутнічаюць, ёсць толькі кіраўнікі Чэхіі і Сербіі. Лукашэнка і яго сын Коля шосты і сёмы з правага боку. фота БелТА

Еўрапейскія лідары на парадзе не прысутнічаюць, ёсць толькі кіраўнікі Чэхіі і Сербіі. Лукашэнка і яго сын Коля шосты і сёмы з правага боку. фота БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?