Раніцай у чацвер, 3 верасня, паліцыя зняла ачапленне вакол найбуйнейшага вакзала Будапешта.

Натоўпы мігрантаў хлынулі на перон, спрабуючы выехаць у найбольш багатыя краіны ЕС, у прыватнасці, — у Германію і Аўстрыю. Чыгуначны рух на вакзале прыпынена, улады абвясцілі, што прамыя цягнікі ў заходнім кірунку адмененыя да асобага распараджэння, паведамляе агенцтва AFP.

Венгерская паліцыя блакавала цэнтральны вакзал сталіцы Келеці на працягу двух дзён, прадухіляючы пасадку мігрантаў у цягнікі ў Германію і Аўстрыю. На працягу гэтага часу ўцекачы пратэставалі ля будынка вакзала, сцвярджаючы, што яны патрацілі сотні еўра на квіткі, якімі ім не даюць скарыстацца. У ноч на чацвер паміж пратэстоўцамі і паліцыяй адбыліся сутыкненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?