Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка напярэдадні рабочага візіту ў КНР у эксклюзіўным інтэрв'ю кітайскай газеце «Жэньмінь жыбаа». Інтэрв'ю апублікавана ў сённяшнім выпуску газеты.

«Другая сусветная вайна — адна з цэнтральных падзей ХХ стагоддзя, якая вызначыла ход гісторыі ва ўсім свеце на многія дзесяцігоддзі наперад, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Калі асноўную ношу ў вайне супраць Германіі вынес савецкі народ, то асноўны цяжар вайны з Японіяй, вядома ж, лёг на плечы кітайскага народа. Я ні ў якім разе не хачу прыніжаць ролю нашых саюзнікаў: безумоўна, яны таксама ўнеслі значны ўклад у нашу агульную перамогу - і ў Еўропе, і ў Азіі. Але з лічбамі ўсё ж не паспрачаешся: згодна з апошнімі даследаваннямі, савецкія страты за гады вайны склалі каля 27 млн чалавек, кітайскія - 35 млн чалавек. Ніякія іншыя краіны не панеслі такіх вялікіх ахвяр. Беларусь, якая была часткай СССР, пацярпела, бадай, больш за іншых - мы страцілі амаль трэць свайго насельніцтва.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі з хваляваннем ставяцца да памятных мерапрыемстваў. У мінулым годзе краіна адсвяткавала 70-годдзе вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, сёлета - 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтыя падзеі сталі сапраўдным святам адзінства і з'яднання нашага народа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?