Прэзідэнт Гватэмалы Ота Перэс Маліна падаў у адстаўку, пасля таго як суд выдаў ордар на яго арышт.

Ордар быў выдадзены ў сувязі з падазрэннямі ў датычнасці прэзідэнта да карупцыйнай схемы, якая нанесла бюджэту шкоду ў некалькі мільёнаў даляраў.

На падставе ордара прэзідэнт абавязаны з'явіцца ў пракуратуру для дачы паказанняў. Пасля гэтага будзе вырашана, ці будзе ён на час следства заключаны пад варту або застанецца на волі. Пры гэтым Перэсу Маліне ўжо забаранілі выязджаць з краіны.

Па версіі следства, Перэс Маліна і іншыя высокапастаўленыя дзяржслужачыя атрымлівалі адсотак ад хабараў, якія бізнесмены плацілі мытні за вызваленне ад выплаты пошлін на ўвозімыя тавары.

У сваю чаргу абарона прэзідэнта абвяргае ўсе абвінавачванні ў яго адрас. Прадстаўнік Перэса Маліны адзначыў, што той не мае намеру хавацца ад правасуддзя і возьме ўдзел у судовым працэсе.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары запланаваны на студзень наступнага года, у іх Перэс Маліна ўдзельнічаць не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?