Чэмпіён Аўстраліі па стрыжцы авечак Іэн Элкін састрыг з зарослай авечкі-мерыноса 40 кілаграмаў воўны, усталяваўшы тым самым новы сусветны рэкорд.
Па патрабаванні абаронцаў правоў жывёл авечку на час аперацыі змясцілі пад наркоз. Элкіну спатрэбілася 45 хвілін на тое, каб вызваліць жывёлу ад 47-сантыметровага пласта воўны.
Агенцтва Асашыэйтэд Прэс падлічыла, што састрыжаныя з авечкі 40 кілаграмаў воўны хопіць на тое, каб звязаць 30 швэдраў. Па выніках стрыжкі авечка скінула палову сваёй вагі.
Элкін заявіў, што, мяркуючы па колькасці воўны, авечку стрыглі ўпершыню ў яе жыцці. Узрост жывёлы ён ацаніў у пяць-шэсць гадоў. На думку аўстралійскага чэмпіёна, без умяшальніцтва з боку людзей авечка загінула б на працягу некалькіх тыдняў.