Пра такія планы заявіў учора ўвечары міністр абароны краіны Франц Ёзэф Юнг. Ён адказаў згодай на просьбу дэпутата бундэстага, старшыні Саюза нямецкіх рэзервістаў Эрнста‑Райнхарда Бека.

Выступаючы на сустрэчы з міністрам абароны, Бек заявіў, што бундэсверу «неабходная ўзнагарода, якая выдаецца за асаблівую адвагу». На думку Бека, менавіта такой узнагароды не стае «вайскоўцам бундэсверу, якія увесь час гатовыя рызыкаваць сваім здароўем і жыццём дзеля выканання замежных місій», паведамляе часопіс «Эксперт».

Юнг заявіў, што перадасць прапанову рэзервістаў прэзідэнту Германіі Хорсту Кёлеру, у кампетэнцыі якога знаходзяцца пытанні дзяржаўных узнагародаў, перадае Радыё Рацыя

Жалезны Крыж быў заснаваны ў 1813 г., апошні раз абнаўляўся ў 1939 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0