20‑гадовы Антон Койпіш зьвінавачаны ў парушэньні парадку і ў актыўным удзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску.

Сярод іншага хлопцу інкрымінуецца перакрыцьцё праспэкту Незалежнасьці.

Антону Койпішу пагражае да трох гадоў зьняволеньня, а ў найлепшым выпадку — штраф. Антон Койпіш атрымаў паведамленьне пра адлічэньне з чацьвертага курсу мэханіка‑матэматычнага факультэту БДУ. Антон Койпіш — чатырнаццаты чалавек, які фігуруе ў крымінальнай справе, заведзенай у сувязі зь менскімі падзеямі 10 студзеня 2008 году.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0