Кіеўская рада на пасяджэнні 3 верасня пераназвала вуліцу Панфилаўцаў у вуліцу Добраахвотніцкіх батальёнаў.

Паводле ініцыятара праекта «свабодаўца» Пятра Кузіка, рашэнне накіравана на тое, каб ушанаваць памяць воінаў добраахвотніцкіх батальёнаў, якія змагаюцца за незалежнасць Украіны.

Цікава, што на вуліцы Панфілаўцаў, 5 знаходзіцца консульскі аддзел пасольства Расіі.

Рашэннем Вярхоўнай Рады Расія прызнана агрэсарам і вінаватай у падзеях у Крыме і на ўсходзе Украіны.

Панфілаўцы — байцы стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Івана Панфілава, якія ўдзельнічалі ў 1941 годзе ў абароне Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?