Грамадства2828

Следчы камітэт патлумачыў, чаго нельга рабіць, каб не трапіць за парнаграфію ў сацсетках

Следчы камітэт Беларусі размясціў 3 верасня на сваім сайце матэрыял, які растлумачвае, што ўсё ж з'яўляецца распаўсюджваннем парнаграфіі і ў якім выпадку пагражае крымінальная адказнасць. 

У ім адзначаецца, што апошнім часам пры расследаванні крымінальных спраў, звязаных з распаўсюджваннем парнаграфіі, следчыя ўсё часцей сутыкаюцца з праблемай, калі асоба, якая прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, не лічыць, што пастаўлены ім «лайк» ці дабаўленае сабе на старонку ў сацыяльнай сетцы відэа, якое змяшчае парнаграфічныя матэрыялы, з'яўляецца злачынствам. 

«Перадусім трэба разумець, што гэта не толькі перадача ці продаж забароненых да абароту прадметаў, якія змяшчаюць парнаграфічныя матэрыялы. Гэта таксама размяшчэнне і перамяшчэнне інфармацыі, якая ўключае ў сябе матэрыялы парнаграфічнага зместу, пры дапамозе сацыяльных сетак, з тэлефона на тэлефон, — гаворыцца ў паведамленні. — Распаўсюджванне парнаграфіі прадугледжвае перадачу яго хоць бы адной асобе, незалежна ад спосабу (збыт, дарэнне, абмен і інш.). Рэкламаванне гэтых матэрыялаў заключаецца ў выстаўленні такіх прадметаў на ўсеагульны агляд або паведамленне інфармацыі пра іх, у тым ліку праз глабальную камп'ютарную сетку інтэрнэт». 

У СК адзначаюць, што, размяшчаючы ў сябе на старонцы ролік, які змяшчае элементы парнаграфіі, карыстальнік спрыяе яго распаўсюджванню, бо відэа знаходзіцца ў свабодным доступе і яго змогуць убачыць усе асобы, што наведваюць яго старонку. 

Напрыклад, у канцы ліпеня гэтага года Рагачоўскім раённым аддзелам СК была распачата справа на падставе ч. 2 арт. 343 КК у дачыненні да маладога чалавека 1986 года нараджэння, які ў лістападзе 2014 года, знаходзячыся ў адной з сацыяльных сетак, дадаў да сябе на старонку відэазапіс. Прагледзеўшы яго праз некаторы час і пераканаўшыся ў тым, што ён парнаграфічнага зместу, мер да абмежавання доступу да яе не прыняў, пакінуўшы ў сябе на старонцы, у сувязі з чым усе карыстальнікі гэтай сацыяльнай сеткі маглі яе праглядаць. 

Акрамя таго, нядаўна ў СМІ фігуравала інфармацыя аб тым, што ў дачыненні да маладой дзяўчыны з Гомеля УСК па Гомельскай вобласці была распачата крымінальная справа за нібыта нявінны каментарый, пакінуты пасля прагляду парнаграфіі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Гэты каментарый быў пакінуты ёю пасля таго, як папярэдне яна дадала відэа да сябе на старонку. «А сістэма сацыяльных сетак выбудавана такім чынам, што пэўныя вашы дзеянні, у тым ліку дададзенае відэа, лайкі, каментарыі, змогуць убачыць у вашай стужцы навін вашы сябры і падпісанты», — канстатуюць у СК. 

Таксама прыкладамі, якія часта сустракаюцца, з'яўляюцца размяшчэнне home video у інтэрнэце ці перадача яго трэцяй асобе праз месенджара. 

У следчай практыцы таксама сустракаюцца выпадкі, калі адбываецца ўзлом акаўнта карыстальніка сацыяльнай сеткі і размяшчэнне на яго старонцы матэрыялаў парнаграфічнага зместу. У гэтым выпадку прыцягненню да крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам падлягае асоба, якая ўзламала старонку і размясціла на ім відэа. 

З 2013 года ў краіне назіраецца рост колькасці злачынстваў у сферы распаўсюджвання парнаграфіі. Так, у 2013 годзе было распачата 278 крымінальных спраў, у 2014-м — 397, а за восем месяцаў 2015 года ўжо 404 крымінальныя справы.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам29

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская12

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам29

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць