Дэвальвацыя рубля не павінна прывесці да росту інфляцыі ў Расіі, заявіў памочнік расійскага прэзідэнта Андрэй Белавусаў.

«Я думаю, што зараз чаканни таго, што дэвальвацыя рубля спародзіць інфляцыю, памылковыя, бо ў нас цэны ўжо шмат у чым адыгралі чаканае паслабленне рубля. Ёсць адпаведныя разлікі з гэтай нагоды», - сказаў Белавусаў ў кулуарах Усходняга эканамічнага форуму.

На думку памочніка прэзідэнта, калі курс рубля да даляра стабілізуецца ў раёне 65—70 рублёў за долар, то ў Расіі не ўзнікне праблем з ростам інфляцыі.

Белавусаў таксама паведаміў, што ў бюджэт Расіі на 2016 год закладваецца цана на нафту ў 50 даляраў за бараль. Пры гэтым ён не выключыў, што цана на нафту можа ўпасці да 40 даляраў, аднак гэта «не будзе доўгатэрмінова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?