Уладзімір Пуцін назваў замяшчэнне замежнікамі пасад ва ўкраінскай уладзе абразай для народа, пра гэта ён заявіў ва Уладзівастоку, дзе праходзіць Усходні эканамічны форум.

«Як я ўжо казаў, Украіну паставілі пад знешняе кіраванне. Усе ключавыя пасады ва ўрадзе, а цяпер яшчэ і ў ключавых рэгіёнах займаюць замежнікі — я лічу, што гэта абраза ўкраінскага народа», — сказаў кіраўнік дзяржавы журналістам.

«Што, ва Украіне ўжо няма прыстойных, сумленных людзей і пісьменных кіраўнікоў? Вядома, ёсць», — падкрэсліў ён.

Адказваючы на пытанне, як, на яго думку, будзе далей развівацца крызіс ва Украіне, Пуцін сказаў, што гэта залежыць ад самой Украіны.

Каментуючы праблемы з папраўкамі ва ўкраінскую Канстытуцыю, Пуцін заўважыў, што змены выкарыстоўваюцца як падстава для абвастрэння барацьбы за ўладу. Паводле яго слоў, будучыня залежыць ад таго, «як доўга ўкраінскі народ будзе цярпець гэтую вакханалію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?