Урад Расіі на пасяджэнні 2 верасня вырашыў перадаць на подпіс прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб авіяцыйнай базе. Пра гэта паведамляецца сёння на сайце расійскага Кабінета міністраў.

У дакуменце адзначаецца, што пагадненне паспрыяе арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, канстатуецца, што гэтае пагадненне доўгатэрмінова замацуе расійскую вайсковую прысутнасць у рэгіёне і пасадзейнічае ўмацаванню яго бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0