Аварыя адбылася ў непасрэднай блізкасці ад скрыжавання праспекта Пушкіна з вуліцай Альшэўскага.

Верагодна, пасажырскі аўтобус здзяйсняў разварот у спецыяльна прадугледжаным для гэтага месцы, аднак падчас манеўру адбылося сутыкненне з легкавым аўтатранспартам іншых удзельнікаў дарожнага руху.

У выніку ДТЗ аўтобус амаль перагарадзіў праезную частку ў напрамку цэнтра горада, утварыўся вялікі затор.

Значных пашкоджанняў транспартныя сродкі не атрымалі, і ў дадзеным здарэнні ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт выклікаў нязручнасці як у аўтааматараў, якія вымушаныя стаяць у заторы, які расцягнуўся ў абодва бакі праспекта, так і ў пасажыраў грамадскага транспарту.

Паколькі на дадзеным участку пракладзеныя тралейбусныя лініі, кіроўцы гэтага віду транспарту, не маючы тэхнічнай магчымасці аб'ехаць перашкоду, вымушаныя высаджваць сваіх пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?