Фота з сайта прафсаюза сельгасработнікаў Францыі fdsea-iledefrance.fr.

Фота з сайта прафсаюза сельгасработнікаў Францыі fdsea-iledefrance.fr.

3 верасня больш за 1,5 тысячы фермераў на трактарах заблакавалі рух на вуліцах Парыжа. Яны пратэстуюць супраць новых стандартаў экалагічнай бяспекі, якія павышаюць вытраты. 

«Гэтыя гарадскія эколагі наўводзілі нормаў, а самі курыцы ад труса не адрозняць», — сказаў журналістам газеты «Гардыян» Бруно Жаке, адзін з фермераў, які з сынамі прыехаў з вёскі ў цэнтры Францыі.

«На нас ляжаць выплаты, падаткі, экалагічныя стандарты, якія робяцца проста вар'яцкімі», — кажа Жаке.

Становішча фермераў пагоршылася таксама ў выніку падзення попыту ў Кітаі, дзе зніжаюцца эканамічныя паказчыкі.

У адказ на патрабаванні сельскагаспадарчай галіны ўрад паабяцаў экстранны пакет дапамогі на €685 млн у якасці падатковых ільгот і гарантый па крэдытах. Фермеры патрабуюць больш.

У Беларусі такія акцыі пратэсту забароненыя. У той жа час сярэдні беларускі селянін зарабляе ў 9 разоў менш, чым французскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?