Пра гэта пасол Літоўскай Рэспублікі ва Украіне Марыус Януконіс сказаў падчас дыскусійнага клуба «Роля Літвы ў адносінах Украіна — Еўрасаюз».

Пасол лічыць, што пастаўкі газу ва Украіну з дапамогай прыцягнення літоўскага LNG-тэрмінала тэхнічна магчымыя.

«Мы маем злучэнне праз Беларусь, і цяпер існуюць пэўныя праблемы з беларускага боку. Мы павінны спытаць іх пра гэтыя праблемы. Хоць цяпер гэтага не адбываецца, але нашы перамовы працягнуцца, і я спадзяюся, што аднойчы мы будзем здольныя зрабіць гэта, бо магчымасці нашага LNG-тэрмінала перавышаюць нашы патрэбы», — заявіў Януконіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0