Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб сумеснага ЗАТ, якое ажыццяўляе дзейнасць у сферы пастаўкі і рэалізацыі ў Рэспублікі Беларусь сродкаў абароны раслін, па факце ўхілення ад выплаты падаткаў у перыяд з 2013 па 2014 год.

Падставай для завядзення крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.

Устаноўлена, што дырэктар закрытага акцыянернага таварыства, сумесна з жыхаром Мінскага раёна, 1969 года нараджэння, і жыхаркай г. Мінска, 1986 года нараджэння, шляхам наўмыснага ўтойвання прадугледжаных дамовамі прэміяльных выплат вытворцаў і заніжэння падатковай базы для вылічэння падатку на прыбытак па фінансава-гаспадарчых узаемаадносінах з фірмамі Вялікабрытаніі і Германіі на суму звыш 64 мільярдаў рублёў, ухіліўся ад выплаты падаткаў, прычыніўшы дзяржаве шкоду ў асабліва буйным памеры на суму звыш 11 мільярдаў рублёў.

У ходзе расследавання крымінальнай справы на маёмасць падазраваных і прадпрыемствы накладзены арышт на суму звыш 330 мільярдаў рублёў.

У цяперашні час з службовымі асобамі праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні. Падазраваныя затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?