Апошнія дні сітуацыя на фронце ў Данбасе захоўваецца спакойная, абстрэлы амаль спыніліся. Аднак за мінулыя суткі загінулі два ўкраінцы, а 6 воінаў атрымалі раненні, расказаў спікер Адміністрацыі Прэзідэнта па пытаннях Антытэрарыстычнай аперацыі Аляксандр Матузянік.

«Паміж 6-й і 7-й гадзінамі раніцы ў варожую засаду трапіла ўкраінская мабільная група па барацьбе з кантрабандай. Гэта адбылося паміж гарадамі Шчасце і Славянасербск. У ходзе бою загінулі два чалавекі — валанцёр і афіцэр падатковай міліцыі. Нашы ваяры адбілі напад варожай дыверсійнай групы, аператыўна падышло падмацаванне са складу вайскоўцаў Узброеных сіл, 6 вайскоўцаў былі параненыя», — паведаміў Матузянік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?