У Казахстане была ліквідаваная камуністычная партыя рашэннем Спецыялізаванага міжраённага эканамічнага суда Алматы.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы гарадскога суда Куандык Ешымет, з іскавай заявай аб ліквідацыі Камуністычнай партыі Казахстана ў суд звярнулася Міністэрства юстыцыі Казахстана з-за выяўленых парушэнняў патрабаванняў заканадаўства.

«Суд пастанавіў пазоў Мінюста задаволіць, ліквідаваць грамадскае аб'яднанне «Камуністычная партыя Казахстана, спагнаць з яе дзяржпошліну ў памеры 1982 тэнге. Рашэнне ад 7 жніўня», — дадаў ён.

Камуністычная партыя была зарэгістраваная ў 1998 г. Перарэгістрацыя была ў 2003 годзе. У 2004 годзе ў партыі адбыўся раскол — ад яе аддзялілася Камуністычная Народная партыя Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?