AFP

AFP

Ота Перэс Маліна, які пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Гватэмалы, адпраўлены ў турму.

Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд Гватэмалы, які дапытаў Маліну па справе аб карупцыі праз некалькі гадзін пасля таго, як ён склаў паўнамоцтвы прэзідэнта.

Суддзя, які разглядаў справу экс-прэзідэнта, пастанавіў, што Маліну неабходна змясціць у ваенную турму Матамарас, каб забяспечыць яго яўку на наступныя допыты.

Ота Перэс Маліна заняў пасаду прэзідэнта Гватэмалы з 2012 года. Маліна — адстаўны генерал — пабудаваў сваю перадвыбарчую кампанію на абяцаннях барацьбы з карупцыяй. Тэрмін яго паўнамоцтваў мінаў у студзені 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?