Па выніках жніўня золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 104,8 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестках, на 1 верасня склалі 4 574,4 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 170,2 млн. долараў ЗША і на 1 верасня 2015 г. склаў 5 024,3 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у жніўні 2015 г. аказала ўплыў пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты, павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0