З 1 верасня ў літоўскіх аэрапортах, — у Вільні, Каўнасе (яны карыстаюцца папулярнасцю і ў беларусаў) ды Паланзе — стаў больш жорсткім кантроль пасажыраў — некаторых пасажыраў дадаткова правяраюць на прадмет магчымага кантакту з выбуховымі рэчывамі.
Такую практыку праверкі ўстанавіў рэгламент ЕС, таму працэдуру пачалі прымяняць ва ўсіх аэрапортах краін ЕС.
Пры дапамозе адмысловага абсталявання з пэўных частак цела чалавека бяруць мікраскапічныя пробы — абсталяванне на працягу некалькіх секунд аналізуе, ці не было скурнага кантакту з забароненымі хімічнымі прэпаратамі. Паводле паведамлення, абсталяванне не радыёактыўнае, не наносіць шкоды скуры, таму праверка нязручнасцяў не выклікае.
0
0
0
0
0
0