Беларускі музычны гурт Sweet Brains, вядомы па няўдалай спробе паехаць ад Беларусі на «Еўрабачанне» ў вобразе герояў гульні Plants vs Zombies, прадставіў кліп на песню «Don’t be like a zombie».

У песні заклікаюць не станавіцца зомбі ад тэлевізара ці відэагульняў, альбо не станавіцца стэрэатыпнай бландзінкай — таксама зомбі. «Усё добра ў меру», — намякаюць яны.

У кліпе рэжысёра Вадзіма Блашняніцы зняліся фанаты гурту, здымкі праходзілі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?