НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах сумесна з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» далучыліся да міжнароднай акцыі International Bat Night і 4 верасня, з 21.00 до 22.30, арганізуюць у Мінску Ноч кажаноў, паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.
«Месца сустрэчы — галоўны ўваход парка Горкага ў Мінску. Калі пашанцуе з надвор'ем, то мы зможам паназіраць за кажанамі з дапамогай ультрагукавой тэхнікі», — запэўнілі спецыялісты.
«Кажаны — не героі кашмарных сноў і фільмаў жахаў. Іх роля ў прыродзе куды больш высакародная: яны знішчаюць многіх насякомых, апыляюць расліны і дапамагаюць рассеяць насенне», — адзначылі спецыялісты.
0
0
0
0
0
0