У пятніцу па абедзе некалькі соцень мігрантаў выправіліся пехатою з будапэшцкага Усходняга вакзалу і, паводле іх, кіруюцца ў Аўстрыю і далей у Нямеччыну. «Лепш ісьці пехатою, чым застацца тут», — сказаў адзін з уцекачоў.

Сярод уцекачоў пераважна маладыя мужчыны, але да іх далучыліся таксама жанчыны зь дзецьмі. Некаторыя трымаюць у руках фатаграфію Ангелы Мэркель.

Паліцыя шэсьцю пакуль не замінае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?