Хакейны клуб «Сібір» (галоўны трэнер — беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка) падпісаў кантракт з 17-гадовым заўзятарам, які пакутуе на дзіцячы цэрэбральны параліч.

Пагадненне было заключана ўсяго на адзін дзень, але ён стаў для Васіля Даніленкі незабыўным.

4 верасня — дзень адкрыцця хакейнага сезона ў Новасібірску - хлопчык правёў разам з камандай. З раніцы ён наведаў распранальню, дзе пазнаёміўся з хакеістамі і трэнерскім штабам, а затым прыняў удзел у ранішняй трэніроўцы.

Галоўнае ж падзея чакала хлопчыка ўвечары - спачатку ён разам з камандай пабываў на перадматчавай раскатцы, а потым выйшаў на лёд у складзе «Сібіры» падчас цырымоніі адкрыцця гульні з цяперашнім уладальнікам Кубка Гагарына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0