Увечары 5 верасня на ўездзе ў Душанбэ невядомыя са зброяй атакавалі пост ДАІ.
Пост, на які адбыўся напад, размешчаны на ўездзе ў сталіцу Таджыкістана з боку горада Вахдат, дзе напярэдадні расстралялі міліцыянтаў.
Забіты адзін супрацоўнік МУС, некалькі параненыя. Нападнікі з'ехалі на машыне ў Вахдат. Іх пераследуюць сілавікі.
Напярэдадні раніцай у Душанбэ і Вахдат (20 км на ўсход ад Душанбэ) адбылося, па апошніх дадзеных, тры ўзброеныя нападзенні на супрацоўнікаў праваахоўных органаў Таджыкістана. Загінулі, па розных звестках, восем або дзевяць міліцыянтаў. Трыццаць два чалавекі з ліку тых, хто нападаў затрыманыя, 13 забітыя. Канфіскавана больш за 500 адзінак зброі і боепрыпасаў.
Па дадзеных МУС Таджыкістана, нападамі кіраваў намеснік міністра абароны Абдухалім Назарзада, напярэдадні зняты з пасады. Ён і астатнія выжылыя чальцы групы схаваліся ў раёне Раміцкай цясніны недалёка ад Вахдата. Яны акружаны.
Меры бяспекі ў Таджыкістане былі ўзмоцнены