У Цэнтрвыбаркам 5 верасня пададзеныя дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты апошніх двух прэтэндэнтаў — дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і эканаміста Віктара Цярэшчанкі. 

Цярэшчанка падаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты нягледзячы на тое, што большасць подпісаў, сабраных у падтрымку яго вылучэння, тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі былі прызнаныя несапраўднымі. Яго ініцыятыўная група здала прыкладна 130 тысяч подпісаў, сапраўднымі былі прызнаныя менш за сем тысяч. 

«Афіцыйна я па-ранейшаму з'яўляюся прэтэндэнтам на статус кандыдата ў прэзідэнты, — заявіў БелаПАН Цярэшчанка. — Ніякія чуткі, інтэрпрэтацыі і здагадкі не з'яўляюцца законнай падставай для зняцця мяне з выбарчай гонкі. У адпаведнасці з артыкулам 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь я падаў усе неабходныя для рэгістрацыі дакументы. У Цэнтрвыбаркаме мне пажадалі здароўя і запрасілі на пасяджэнне, якое адбудзецца 10 верасня». 

Паводле слоў Цярэшчанкі, «усе каментарыі і заявы, якія ўжо з'явіліся з вуснаў шматлікіх экспертаў, аналітыкаў і чыноўнікаў, у тым ліку старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, на сённяшні дзень не маюць абсалютна ніякай юрыдычнай сілы. Я працягваю ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?