У матчы адборачнага турніру да Еўра-2016 зборная Люксембурга ў суботу выйграла ў Македоніі з лікам 1:0 і дагнала Беларусь у турнірнай табліцы.

Пасля 7 тураў: Славакія, Іспанія — 18, Украіна — 15, Беларусь — 4, Люксембург — 4, Македонія — 3.

У беларусаў розніца мячоў 5—14, у землякоў старшыні Еўракамісіі — 4:17.

У аўторак зборная Беларусі згуляе на «Барысаў-Арэне» з Люксембургам. Год таму беларусы, якімі тады кіраваў Георгій Кандрацьеў, стартавалі ў адборы акурат нічыёй з Люксембургам у гасцях — 1:1.

Люксембург тады пакідаў поле нават крыху расчараваным, маглі і перамагчы, фота Luxemburger Wort

Люксембург тады пакідаў поле нават крыху расчараваным, маглі і перамагчы, фота Luxemburger Wort

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0