Галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч пракаментаваў вынік матчу кваліфікацыі Еўра-2016 супраць Украіны (1:3).
— Першы тайм мы правалілі ў абароне. Не стваралі ніякай агрэсіі. У нас быў іншы план — надзейна згуляць у абароне. Але, напэўна, гэта была мая памылка. Мы не адгадалі з гульцамі ў цэнтральнай зоне. Прайгравалі шмат падбораў, нам не ўдавалася захаваць выхад з абароны ў атаку.
(…)
— Пракаментуйце гульню вашых лідараў Глеба і Калачова. Хто можа прыйсці ім на змену ў найбліжэйшай будучыні?
- У першым тайме не толькі ў іх, але і ва ўсёй каманды не пайшла гульня. Але, магчыма, гэта нам Украіна дала больш прасторы. На сённяшні дзень гэта найлепшыя хлопцы, якія ёсць у нас, - сказаў Хацкевіч.
0
0
0
0
0
0