Беларускую песню «Што й па мору» заспявалі і запісалі ў Храме Гуку ў Борску, што ў Польшчы на Кашубах. 

Відэа: Марта Абегла (https://500px.com/martaobiegla), Дарыюш Давідоўскі

Спеў: Аліна Юрчышына, Каміла Бігус, Ліля Шалі-Каспрак, Івона Майчык, Клаўдзія Левандоўская, Магда Юрчышына, Караліна Ставішынская, Аліна Клеба.

Што й па мору,
Што й па мору, мору сіняму
Там плавала,
Там плавала стада белых лебядзей
Са малымі,
Са малымі лебядзятамі.
Адкуль узяўся,
Адкуль узяўся сіза-белы арол,
Разбіў стада,
Разбіў стада ды па сіняму мору.
Белы пушок,
Белы пушок па-пад небейка пайшоў,
Сіза пер'е,
Сіза пер'е па зелёнаму лужку.
А хто ж гэта,
А хто ж гэта сіза пер'е забярэ.
Збярэ пер'е,
Збярэ пер'е красна дзевіца.
Што й па мору,
Што й па мору, мору сіняму
Там плавала,
Там плавала стада белых лебядзей
Са малымі лебядзятамі.

At the sea, blue sea
There was a floating flock of small white swans
And where did the gray-white eagle come from?
It dispersed the flock around the blue sea
White down rose to heaven,
Gray feathers fell on a green meadow
And who will collect these feathers?
— A beautiful girl

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0