23 красавіка а восьмай гадзіне вечара ў Салігорску сябрамі Маладога Фронту быў ініцыяваны флэш-моб салідарнасьці з абаронцамі намётавага гарадка ў Менску, што быў разагнаны месяц таму.

Каля 20 чалавек зьявіліся на цэнтральнай плоўчы горада і пачалі, узьняўшы рукі, біць у ладкі ў знак падзякі і салідарнасьці з тымі людзьмі, якіх месяц таму на пляцы Каліноўскага ў Менску гвалтоўна схапілі й пасадзілі за краты за тое, што яны намагаліся свабоды. Падзея, адбываючаяся на галоўнай плошчы Салігорска, прыцягнула ўвагу шматлікіх мінакоў.

Праз некалькі хвілін моладзь разыйшлася.

Прэс-служба МФ. Салігорск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0