Сотні ўцекачоў гінуць, вандруючы ў Міжземным моры на слабенькіх гумовых чаўнах.

Сотні ўцекачоў гінуць, вандруючы ў Міжземным моры на слабенькіх гумовых чаўнах.

Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў заклікаў дзяржавы Еўрасаюза размеркаваць па сістэме квот не менш за 200 тысяч уцекачоў. Папа Францішак заявіў, што кожная каталіцкая парафія Еўропы прыме адну сям'ю.

Еўропа не сутыкалася з такім наплывам уцекачоў ад часу вайны ў Босніі ў сярэдзіне 90-х. Большасць з уцекачоў — сірыйцы, што бягуць ад грамадзянскай вайны. Акрамя таго, у Еўропе шукаюць прытулку жыхары Эрытрэі, дзе пануе жорсткая дыктатура, і Афганістана, дзе дзейнічаюць ісламскія фундаменталісты з Талібана.

Еўрапейскія грамадствы дзейнічаюць зыходзячы з прынцыпаў гуманізму і спагады. Аднак застаюцца тэхнічныя праблемы: як размясціць дадатковыя сотні тысяч уцекачоў і як размеркаваць іх. Большасць бежанцаў прагнуць трапіць у багацейшыя краіны: Германія, Швецыя. 

Папа Францішак заклікаў у нядзелю каталікоў Еўропы далучыцца да акцыі дапамогі, паведамляе агенцтва Франс Прэс.

«Кожная парафія, кожнае рэлігійнае таварыства, кожны манастыр, кожны храм Еўропы прымае адну сям'ю», — сказаў Францішак перад малітвай да Багародзіцы, якая адбылася на плошчы Святога Пятра ў Рыме.

Першымі сям'і бежанцаў прынялі два царкоўныя прыходы ў Ватыкане.

З пачатку 2015 на тэрыторыю Еўрасаюза прыбылі каля 350 тысяч мігрантаў, да канца года іх колькасць можа вырасці да 700 тысяч. 

Мігранты пранікаюць на тэрыторыю Грэцыі з Турцыі, у Венгрыю з Сербіі і ў Італію — праз Лівію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?