Увечары 4 верасня адбылося ДТЗ у Жлобінскім раёне: каля вёскі Беліца аўтамабіль «Лянча» ўрэзаўся ў грузавік.

Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля «Івека» і лёгкага «Лянча». У салоне легкавога аўтамабіля была заблакаваная жанчына, без прыкмет жыцця. Работнікамі МНС з ужываннем гідраўлічнага інструмента загінулая была дэблакавана.

Аўтамабіль «Івека» не рухаўся, стаяў на абочыне, кіроўца знаходзіўся пад аўтамабілем — праводзіў рамонтныя работы, не пацярпеў.

У салоне легкавога аўтамабіля знаходзіліся тры чалавекі: кіроўца 1976 года нараджэння, дзяўчынка 4-5 гадоў і загінулая. Кіроўца і дзяўчынка знаходзяцца ў аддзяленні рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?