Зборная Ісландыі — датэрмінова, за два туры да фінішу адборачнага турніру — упершыню ў гісторыі прабілася на чэмпіянат Еўропы па футболе.
У нядзелю, 6 верасня, Ісландыя на сваім полі згуляла ўнічыю з Казахстанам 0:0 і разам з Чэхіяй гарантавала сабе месца на Еўра-2016.
Пасля 8 тураў: Ісландыя, Чэхія — 19, Турцыя — 12, Галандыя — 10, Латвія — 4, Казахстан — 2.
Цікава, што ісландцы двойчы перамаглі Галандыю: дома і, тры дні таму, у гасцях (1:0).
Яшчэ чатыры гады таму зборная Ісландыі была па-за сотняй сусветнага рэйтынгу, а цяпер займае 23-е месца.
Таксама варта зазначыць, што два гады таму ісландцы ў адборы да сусветнага чэмпіянату 2014 г. занялі другое месца, але прайгралі ў стыкавых матчах Харватыі.
Глядзець таксама: Як Ісландыя абрала сабе футбольную будучыню