Мову, культуру, пісьменства можна назваць ахоўнай граматай беларускай дзяржаўнасці. Такое меркаванне 6 верасня ў Шчучыне выказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі.

«Гэта фундамент, на якім грунтуецца развіццё нашага грамадства. Наш святы абавязак — захаваць яго і прымножыць», — падкрэсліў ён.

У Шчучыне Ігар Бузоўскі ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця пасля рэканструкцыі палаца Друцкіх-Любецкіх і зачытаў віншаванне прэзідэнт, накіраванае ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей XXII Дня беларускага пісьменства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?