Запрашаем на бясплатныя курсы беларускай мовы для дзяцей і іх бацькоў — МоваНановаДзеткам.
Кожную нядзелю — ужо зараз — без папярэдняга запісу!
Увага: можна далучыцца з любога дня!
Заняткі ў цэнтры горада — галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37)
Група дашкольнікаў: 4—6 год, а 11-й,
група школьнікаў: 6—10+, а 12-й.
Загадкі і чыстагаворкі, гульні і песні, цікавыя размовы з незвычайнымі людзьмі — сямейнае пагружэнне ў мову, сяброўства з аднадумцамі, захапляльная вандроўка да сябе-беларуса!